У Лучаі святар блаславіў байкераў

fest-20Адкрылі сезон байкераў, асвяцілі іх транспартныя сродкі, узгадалі святога Андрэю Баболю і прыклаліся да ягоных мошчаў, паставілі скульптуру апостала Тамаша — усё гэта адбылося ў Лучаі (Пастаўскі раён) падчас фэсту ў гонар святога Андрэя Баболі, заступніка Беларусі і лучайскай парафіі.

Плануе і арганізуе фэсты для жыхароў і гасцей Лучая нястомны і крэатыўны ксёндз Мікалай Ліпскі, які паведаміў, што на фэст з’ехалася больш за трыццаць байкераў з шасці гарадоў Віцебскай вобласці: «З’явілася ідэя зрабіць адкрыццё сезона байкераў. Іх было так шмат на фэсце святой Ганны, што мы вырашылі зрабіць для іх такі акцэнт і асвяціць іхны транспарт, што вельмі патрэбна. Яны ахвотна адгукнуліся і сказалі, што з задавальненнем будуць прыязджаць і далей».

fest-18 fest-21

Напрыканцы свята адбыліся паказальнае выступленне глыбоцкіх байкераў і канцэрт з удзелам ансамбля песні «Ферцінка» з Полацка. А наперадзе мясцовых вернікаў і іх ксяндза Мікалая Ліпскага чакае юбілей касцёла: 250-годдзе заснавання. Мерапрыемства адбудзецца 23 ліпеня, запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Таццяна Смоткіна для Радыё Рацыя

для друку для друку