У Лучаі адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі

bajkeryЛучайская парафія 14 мая запрашае на фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Пачнецца святкаванне а 15 гадзіне.

Пасля ўрачыстай літургіі адбудзецца святочны канцэрт і адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.

Праграма:

15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.
16:00 — урачыстая адпустовая святая Імша.
17:30 — святочны канцэрт з удзелам ансамбля песні «Ферцінка». Адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.

для друку для друку