У брытанскай сталіцы пачнецца будаўніцтва беларускага храма — грэка-каталіцкай царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа.
7 лютага ў Лондане, каля вядомай Бібліятэкі імя Францыска Скарыны, урачыста закладуць краевугольны камень беларускага храма. Чакаецца, што цырымонію узначаляць кіраўнік грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям’і біскуп Глеб Ланчына і прадстаўнік Ватыкана ў Вялікабрытаніі — Апостальскі нунцый Антоніа Меніні.
Спраектаваў невялікі драўляны храм лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзывай Рафаэль Со, які з’яўляецца вернікам беларускай грэка-каталіцкай царквы, якая існуе ў Лондане ўжо каля 70 гадоў. У праекце сінтэзаваны тыпы сучаснай архітэктуры і традыцыйнай архітэктуры беларускіх храмаў Усходняга хрысціянства.
Беларуская грэка-каталіцкая супольнасьць існуе ў Лондане ўжо амаль 70 гадоў. На яе чале стаялі такія асобы, як Чэслаў Сіповіч, першы пасля касавання Уніі беларускі грэка-каталіцкі біскуп, і а. Аляксандар Надсан, асветнік, навуковец, перакладчык, якога не стала летась.
Заканчэнне будаўніцтва царквы плануецца ўвосені гэтага года.
Паводле nn.by
