- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Літве прэзентавалі песню і кліп «Папа Франчэска»

[1]Песня «Папа Франчэска» распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках як напамін пра  візіт Папы Францішка ў Літву. Нагадаем, што 22-23 верасня 2018 года, Папа Рымскі Францішак упершыню наведаў Літву. У гадавіну візіту музыкант Юліус Вайценавічус прадставіў песню і відэа «Папа Франчэска», паведаміў ён Katolik.life [2].

— Песня нарадзілася ў мінулым годзе, калі мы праводзілі Папу Францішка ў аэрапорце Вільнюса. Усё адбылося стыхійна, мы хацелі зрабіць развітанне радасным і вясёлым. Гэта была ранняя раніца, з вялікай колькасцю валанцёраў і выдатным настроем, — кажа Юліус Вайценавічус.

У песні і відэа распавядаецца аб ключавых момантах візіту Папы ў Літву: сустрэча з моладдзю на Саборнай плошчы, наведванне музея, святая Імша ў Каўнаскім парку Сантака, сустрэча з жыхарамі хоспіса і іншыя моманты.

— Я хацеў сабраць разам самыя запамінальныя моманты, каб самыя прыгожыя малюнкі і ключавыя пасланні Папы можна было знайсці ў адным месцы без асаблівых высілкаў. Я спадзяюся, што Папа сам ўбачыць гэта відэа, — кажа музыка.

Юліус Вайценавічус — вядомы спявак-аўтар песень, удзельнік музычнага гурта «Kūjeliai».