У Лідзе адбылася вечарына каталіцкай культуры

lida_6Сустрэча членаў каталіцкага руху «Gloriosa Trinita», святароў, законных сясцёр, прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, а таксама гасцей з Італіі і Польшчы адбылася 23 красавіка ў Палацы культуры ў Лідзе.

На вечарыне было месца малітве і словам праслаўлення Госпада Бога, паведамляе «Лідская газета». Аб сваёй дзейнасці распавядалі і самі ўдзельнікі мерапрыемства.

Дарэчы, міжнародны каталіцкі евангелізацыйны рух «Gloriosa Trinita» паўстаў у 2000 годзе ў Італіі. Яго ініцыятарам стаў гурт з дванаццаці свецкіх чалавек на чале з ксяндзом Анджэем Свяцінскім, якія атрымалі на сваю дзейнасць бласлаўленне біскупаў. У адзінстве сэрцаў і цеснага супрацоўніцтва, нягледзячы на тое, што паміж краінамі сотні кіламетраў, сёння гэты рух дзейнічае ў Італіі, Польшчы, Беларусі і іншых краінах. У Лідзе ён існуе пры касцёле Святой Сям’і.

lida_2

— Умацаванне веры ў сям’ю — вось мэта нашага руху, — адзначыў ксёндз Анджэй Свяцінскі. — Мы ўсе аб’яднаны адной мовай і гарачым жаданнем пазнаваць Бога.

для друку для друку