У Лідскім дэканаце Гродзенскай дыяцэзіі распачалася біскупская кананічная візітацыя

Біскуп Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі пазнаёмяцца з душпастырскім служэннем у парафіях Лідскага дэканату і прааналізуюць іх духоўны, душпастырскі, матэрыяльныя аспекты.

11 верасня дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі наведаў з кананічнай візітацыяй піярскую парафію імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-р Індустрыяльны).

На прыступках парафіяльнай святыні біскупа вітаў пробашч а. Андрэй Агель SP, вікарый а. Аляксандр Махнач SP і дэкан Лідскага дэканату кс. Андрэей Роўба CRL.

Пасля прывітання вернікамі пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP пазнаёміў іерарха з гісторыяй парафіі.

Біскуп Юзаф у гаміліі між іншым нагадаў про тое, каб гэтая прыгожая святыня, якая 25 жніўня была ўрачыста асвечана, заўсёды была была месцам сустрэчы вернікаў з Богам і каб яна ніколі не была пустой.

Пасля святой Імшы адбылася сустрэча біскупа Юзафа з вернікамі парафіі. Дыялог адбыўся ў даверлівай і сямейнай атмасферы. Пасля размовы з парафіянамі, біскуп удзяліў усім пастырскае благаслаўленне і раздаў абразікі.

Пастырскі візіт, які адбываецца такім чынам, з’яўляецца знакам прысутнасці Пана, які наведвае свой народ, прыносячы яму супакой.

а. Аляксандр Махнач SP, тэкст;
Сяргей Масло, фота

для друку для друку