У Латвіі забілі каталіцкую законніцу з Беларусі

manaxinajЗабітая 79-гадовая каталіцкая законніца Леаніда Татарчук  паходзіла з Беларусі і належыла да Таварыства Служак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай.
Сястра знікла 6 снежня пасля Імшы ў парафіяльным касцёле святога Юзафа ў Рызе па дарозе дадому. Яе пошукі цягнуліся тыдзень, і 14 снежня яе цела знайшлі ў зарасцях у вялікай адлегласці ад дому, паведамляе sluzki.pl.
Верагодна, што смерць наступіла ў месцы, дзе было знойдзена цела. Смерць законніцы адназначна прызналі забойствам – яе галава была вельмі моцна траўмавана. Следства працягваецца.

krynitsa.info

для друку для друку