- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Лацінскай Амерыцы знаходзіцца самая высокая ў свеце фігура Маці Божай

[1]Гэта фігура Маці Божай вышэйшая за вядомую статую Хрыста Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанэйра. Узвядзенне яе завяршылі шэсць гадоў таму. Самая высокая на свеце статуя Марыі стаіць у балівійскі горадзе Арура і размешчана на вышыні 3700 метраў над узроўнем мора.

Багародзіца з Сакавона або Маці Божая Грамнічная як яе часта называюць, апякуецца жыхарамі рэгіёну. Яе асабліва шануюць гарнякі, якія просяць Панну Марыю, каб мінеральныя багацці іх земляў ніколі не вычарпаліся.

Каб належным чынам падзякаваць Найсвяцейшай Панне за апеку, жыхары вырашылі ў 2009 годзе, што паставяць сапраўды вялікую фігуру Марыі, якая б адлюстроўвала веліч Яе ўшанавання.

Па меншай меры 110 чалавек працавалі над стварэннем канструкцыі, вышынёй роўнай 9-метроваму дому. Каля ног Марыі знаходзіцца паўмесяц, левай рукой Марыя трымае Дзіцятка Езуса (фігура асобна важыць дзве тоны), а ў правай руцэ трымае свечку. Увесь праект ствараўся з улікам магчымых сейсмічных напружанняў.

[2]

Пад статуяй размешчана капліца, якая заахвочвае вернікаў да малітвы. Пераадольваючы чарговыя паверхі, пілігрымы могуць назіраць прыгожую панараму горада. Але найлепшыя віды чакаюць самых цярплівых, якія змогуць дасягнуць вышыні.

Цікава, што 140 зорак у плашчы Панны Марыі – гэта адначасова вокны, з якіх адкрываецца неверагодна прыгожая панарама, ад якой сэрца замірае ў грудзях.

Да сённяшняга дня фігура Панны Марыі з Арура застаецца самым  высокім рэлігійным помнікам у Лацінскай Амерыцы.

[3]

Асабліва глыбокая павага да Марыі знаходзіць сваё адлюстраванне таксама падчас фестывалю, які праходзіць 2 лютага, на свята Маці Божай Грамнічнай, і з’яўляецца істотным элементам карнавала Арура – найбуйнейшай культурнай падзеі года. Дзесяць гадоў таму ЮНЕСКА занесла яго ў спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. У гэты дзень жыхары, у маляўнічых нацыянальных касцюмах, адпраўляюцца ў танцавальнае паломніцтва ў санктуарый Маці Божай Грамнічнай.

[4]

Адкуль такая пашана да Марыі ў гарнякоў? Легенда абвяшчае, што 1789 цудоўны абраз Маці Божай абʼявіўся ў адной са срэбных шахт Арура. З тых часоў штогод верныя праходзяць пяць кіламетраў, каб танцаваць, спяваць і прасіць аб ласцы перад выявай Марыі, якая знаходзіцца ў санктуарыі.

пераклад Catholicnews.by з сайта aleteia.org [5]