У Кракаве ўпершыню будуць маліцца ў стацыйных касцёлах

У гэтым годзе ў Кракаўскай архідыяцэзіі вернікі змогуць маліцца на працягу Вялікага посту ў стацыйных касцёлах. Гэта мясцовае ажыццяўленне старажытнай рымскай традыцыі духоўных падрыхтовак да ўрачыстасці Уваскрасення Пана.

Новая форма духоўнага перажывання Вялікага посту разпачалася ў Папяльцовыю сераду, калі арцыбіскуп Марэк Яндрашэўскі целебраваў святую Імшы ў катэдральным саборы на Вавелі. А завершацца стацыйныя набажэнствы ў суботу перад Вербніцай, у касцёле св. Фларыяна, дзе Эўхарыстыю адслужыць кардынал Дзівіш.

У гэты перыяд, па-за нядзельнымі днямі, верных запрашаюць да ўдзелу ў вячэрніх святых Імшах – штодня ў іншым храме Кракава. Літургіі будуць адпраўляць мітрапаліт Кракаўскі кардынал Дзівіш або адзін з дапаможных біскупаў ці сеньёраў кракаўскай архідыяцэзіі.

У лісце да вернікаў кракаўскага касцёла на Вялікі пост арцыбіскуп Яндрашэўскі заахвочваў да ўдзелу ў набажэнствах Крыжовага Шляху, Песнях жальбы, у парафіяльных рэкалекцыях, але асаблівым чынам ён запрашаў штодня прыходзіць да стацыйных касцёлаў. Гэты звычай, які паходзіць з першых стагоддзяў хрысціянства, калі ў Рыме падчас Вялікага посту вернікі пад кіраўніцтвам свайго біскупа збіраліся штодня ў іншым храме, звязаны з культам мучанікаў.

— Такім чынам яны не толькі аддавалі пашану Богу, але асабіста перажывалі тую праўду, што трэба няспынна паміраць для граху і імкнуцца да новага жыцця дзяцей Божых, – тлумачыць мітрапаліт, дадаючы, што ў Рыме гэтая традыцыя была адноўлена дзякуючы св. Яну Паўлу II. – Хачу, каб яна таксама была здзейснена ў Кракаве, горадзе, які ён так моцна любіў.

На стацыйныя касцёлы ў Кракаве былі абраны святыні з даўняй гісторыяй, такія як сабор на Вавелі, касцёл Святога Крыжа або Найсвяцейшага Збавіцеля, а таксама і новыя касцёлы, якія займаюць асаблівае месца на пастырскай карце Кракава. Выбраныя для малітвы святыні знаходзяцца ва ўсіх частках горада, але ні адзін з іх не быў вызначаны выпадкова. Напрыклад, базіліка Панны Марыі была абраная як аналогія базылікі Санта Марыя Маджорэ ў Рыме, а базіліка Божай Міласэрнасці – улічваючы Евангелле таго дня, калі чытаем, што судзімыя будзем з нашых учынкаў міласэрнасці.

Ахвяраванні, якія будуць збірацца на святых Імшах у стацыйных касцёлах, будуць прызначаны на патрэбы мясцовага Карытас.

У Польшчы велікапосныя паломніцтвы да стацыйных святынь адбываюцца таксама ў Лодзінскай архідыяцэзіі і ў дыяцэзіях Варшавы.

deon.pl

для друку для друку