У Кракаве прайшла ноч храмаў

krarayМерапрыемства арганізоўваецца па прынцыпу ночы музеяў. Кожны, хто ноччу – з 24 на 25 ліпеня – апынуўся ў святынях, якія прымалі ўдзел у акцыі, змог наведаць закрыстыю, месцы, дзе трымаюцца каштоўныя рэчы і прадметы, катакомбы ды іншыя памяшканні, якія штодзень бываюць зачыненымі.

Мерапрыемства пачалося раннім вечарам 24 ліпеня канцэртам у катэдры ў замку «Вавэль» – былой рэзыдэнцыі польскіх каралёў.

Удзел у ночы храмаў прымаюць не толькі каталіцкія касцёлы, але і музеі Кракаўскай мітраполіі, сынагогі ды храмы іншых веравызнаньняў.

Звычайна ноч храмаў адбываецца ў жніўні, але з увагі на Сусветныя дні моладзі, якія неўзабаве разпачнуцца ў Кракаве, было прынята рашэнне перасунуць мерапрыемства на ліпень. Гэта зроблена для таго, каб удзельнікі СДМ – маладыя людзі з розных куткоў свету, – атрымалі магчымасьць пазнаёміцца з сакральнай культурай былой польскай сталіцы.

Уваход ва ўсе ўстановы, якія прымалі ўдзел у ночы храмаў быў бясплатны.

radyjo.net

для друку для друку