У Кракаве арганізавалі пешыя прагулкі «Па слядах святога брата Альберта і Караля Вайтылы»

Удзельнікі пешых прагулак змогуць наведаць мясцы звязаныя з жыццём і служэннем святога Альберт і Караль Вайтыла. У пешых прагулках могуць удзельнічаць як жыхары Кракава, так і турысты. Праект прысвечаны году святога брата Альберта, паведамляе idziemy.pl.

Мерапрыемства арганізавана Інстытутам па пытаннях міжкультурнага дыялогу імя Яна Паўла II у Кракаве. Супрацоўніца інстытута Барбара Мунк паведаміла, што ўсе зацікаўленыя ў біяграфіі польскіх святых могуць прыняць удзел у прагулках бясплатна. Яны будуць праходзіць у выбраныя нядзелі – з ліпеня па лістапад гэтага года. Удзельнікаў будуць суправаджаць гісторык, а таксама экскурсавод па горадзе Агнешка Подыма.

Усяго ёсць запланавана 11 прагулак, якія заўсёды будуць пачынацца ў 15 гадзін. Маршрут 2-гадзіннай прагулкі будзе пралягаць сярод мясцін, звязаных з двума святымі, размешчаных у Старым горадзе Кракава.

— Пешыя прагулкі зʼяўляюцца формай вывучэння горада, якія ў апошні час карыстаюцца вялікім поспехам. Мы прапануем Вам добра правесці час усёй сямʼёй, бо гэтыя прагулкі маюць сямейны характар, – адзначыла Барбара Мунк.

Прагулка ў Кракаве па слядах святога Альберта і Караля Вайтылы зʼяўляюцца часткай больш вялікага праекта, які рэалізуецца Інстытутам па міжкультурнаму дыялогу імя Яна Паўла II у Кракаве: «Ян Павел II і брат Альберт – апосталы нашага часу. VII Малапольскія Дні св. Яна Паўла II». Праект быў прафінансаваны міністрам культуры ў рамках праграмы «Даступная культура»

Брат Альберт (Адам Хмелёўскі) быў адным з папярэднікаў польскага імпрэсіянізму, заснавальніка кангрэгацыі братоў альбертынаў і сясцёр альбертынак. Ён адмовіўся ад жывапісу, каб прысвяціць сябе дапамозе бяздомным і пакінуты. Арганізоўваў дамы для дзяцей-сірот, інвалідаў, састарэлых і невылечна хворых. Папа Ян Павел II далучыў яго да ліку благаслаўлёных у Кракаве ў 1983 годзе, а праз шэсць гадоў яго кананізавалі ў Рыме. Святыя рэліквіі знаходзяцца ў храме Святога Альберта Ecce Homo ў Кракаве.

для друку для друку