У Кракаве адбудзецца прабег Божай Міласэрнасці

Young woman running, Sweden.

29 кастрычніка ў Кракаве пройдзе прабег Божай Міласэрнасці. Як падкрэсліваюць арганізатары, мэта акцыі — праз гульні і забавы пазнаць месцы і асобаў, звязаных з культам Божай Міласэрнасці, паведамляе ekai.pl

Траса спецыяльна падрыхтавана для дзяцей і моладзі.Праходзіць яна ад санктуарыя св. Яна Паўла ІІ да санктуарыя Божай Міласэрнасці.

«Стыль жыцця, які мы прапаноўваем, яднае ў сабе духоўныя каштоўнасці з фізічнай актыўнасцю, культурнымі і адукацыйнымі каштоўнасцямі», — падкрэсліваюць арганізатары прабегу. У залежнасці ад узросту ўдзельнікі акцыі змогуць пераадолеюць ад 300 да 2000 метраў.

На шляху іх чакае знаёмства з постацямі святой с. Фаўстыны Кавальскай, св. Яна Паўла ІІ, св. Кінгі, святога брата Альберта.

Акцыя стане таксама праслаўленнем св. Яна Паўла ІІ, які ініцыяваў вялікае свята маладосці — Сусветныя дні моладзі.

Суботняе спатканне завершыцца святой Імшой.

Удзельнікаў будуць чакаць нагароды, памятныя дыпломы, а таксама пачастункі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі