У кляштары ў Друі пройдзе другі мастацкі пленэр

plenerУ Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 16 па 24 ліпеня пройдзе ўжо другі мастацкі пленэр «Пачаткі-ІІ». Ініцыятарам правядзення з’яўляецца пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч.

16 ліпеня ў 18 гадзін выставу адкрые архімандрыт БГКЦ Сяргей Гаек, пасля адбудзецца канцэрт класічнай музыкі.

Асноўная мэта пленэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва, будаўніцтва перспектываў мастоў, пошук агульнай гамы, дэталізацыя адценняў сугучча і сумоўя. Падчас пленэру запланаваныя даклады і выступы музыкаў, сустрэча з беларускай пісьменніцай Ірынай Жарнасек.

Удзел у пленэры возьмуць 30 мастакоў нашай краіны.

24 ліпеня ў 10.00 адбудзецца св. Імша на заканчэнне мастацкага пленэру з удзелам біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Пасля канцэртную праграму прадставіць гурт традыцыйнага жаночага спеву «Рутвіца» з Мінска.

Усіх ахвотных запрашаем даехаць 24 ліпеня на закрыццё пленэру і выставу па выніках мастацкага пленэру «Пачаткі-ІІ».

Кс. Сяргей Сурыновіч нагадвае, што Друя знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пры сабе трэба мець пашпарт і дазвол на ўезд у памежную зону.

для друку для друку