У Кіеве падрыхтавалі акцыю безперапыннага чытання Бібліі

З нагоды 1030-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі, а таксама да заахвочвання чытаць Біблію, усе хрысціянскія Цэрквы і Украінскае Біблійнае Грамадства прынялі рашэнне абвясціць 2018 год – годам Божага Слова ва Украіне. Адным з шматлікіх мерапрыемстваў, запланаваных з гэтай нагоды, стане нацыянальнае чытання Бібліі.

Арганізуючы яго, мы імкнемся падкрэсліць, што Біблія з’яўляецца не толькі старажытнай, гістарычна значнай кнігай, але даступнай і актуальнай крыніцай мудрасці і маральна-этычных нормаў для сучаснасці.

Мерапрыемства будзе праходзіць у Кіеве на Сафійскай плошчы з 5 ліпеня ад 17 гадзіны да 20 гадзіны 8 ліпеня 2018 г. На працягу гэтага часу Біблія будзе прачытана ўслых ад пачатку да канца і без перапынкаў прыкладна 350 чытальнікамі: кіраўнікамі цэркваў і святарамі з усёй краіны, вядомымі дзеячамі культуры, прадстаўнікамі ўлады і замежнымі гасцямі. Яна будзе гучаць на ўкраінскай і рускай, старажытнаяўрэйскай, старажытнагрэцкай, стараславянскай і лацінскай, а таксама на многіх сучасных замежных мовах, дэманструючы тым самым усёахопленнасць, цэласнасць і нязменнасць Божага Слова. Ні час, ні мова, ні геаграфічныя межы не маюць улады над ім.

Акцыя «Нацыянальнае чытання Бібліі» таксама намінаваная ў Нацыянальны рэестр рэкордаў Украіны як самае масавае і самае працяглае мерапрыемства з чытання ўслых.

CREDO

для друку для друку