У Кеніі забіты каталіцкі святар

Праз тыдзень пасля знікнення каталіцкага святара ў Кеніі, яго цела знайшлі, паведамляе deon.pl. Забойцы пахавалі кс. Міхаэля Маінгі Кіенга каля ракі ў горадзе Макіма, у 100 км на поўнач ад сталіцы Найробі. Па дадзеных кенійскіх СМІ, паліцыя расследуе забойства.

«Мы эксгумуем цела з мэтай расследавання, каб маглі праліць больш святла на акалічнасці злачынства», — цытуе прэс-сакратара мясцовых уладаў газета Daily Nation. Ён назваў забойства святара «гідкім учынкам».

Папярэднія высновы паказваюць, што кс. Кіенга апошні раз бачылі тыдзень таму, калі ён наведаў бацькоў. Адпусціўшы свайго калегу дадому, позна вечарам ён пайшоў у сваю парафію. Там невядомы мужчына выкраў святара і пазней абрабаваў яго банкаўскі рахунак. Дагэтуль двое падазраваных арыштаваныя, і яны паказалі следчым месца пахавання цела святара.

для друку для друку