У катэхетычным каледжы ў Баранавічах абвесцілі набор навучэнцаў на новыя спецыяльнасці

Адказваючы на патрабаванні часу, Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе набор навучэнцаў на новыя спецыяльнасці на 2018–2019 навучальны год.

З гэтага навучальнага года жадаючыя могуць распачаць навучанне для атрымання спецыяльнасці:

  • катэхет-аніматар вольнага часу + арганізатар рэлігійных экскурсій і пілігрымак;
  • катэхет-арганізатар літургіі (літургічныя спевы, падрыхтоўка дэкарацый на літургічны год, хрост, першую камунію, шлюб і г.д.)

Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады з верасня па чэрвень. Форма навучання завочная. Заняткі праводзяцца па суботах і нядзелях 2 разы на месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы з 18 гадоў. Залічэнне адбываецца на падставе экзамену па катэхізісе і вуснай кваліфікацыйнай размовы.

Дакументы, неабходныя для паступлення ў каледж:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • 2 фотаздымкi 3х4;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі (дыплом аб сярэдне-спецыяльнай або вышэйшай адукацыі);
  • копiя пашпарта;
  • медыцынская даведка для паступлення.

Дакументы можна падаць як зараней, так і непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступныя экзамены для абітурыентаў на новыя спецыяльнасці адбудуцца:

  • 1 верасня — першы тур
  • 8 верасня — другі тур

Перад падачай дакументаў пажадана скантактавацца з сакратарыятам каледжа.

Адрас каледжа:

225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 57 93 07; 8 (0163) 57 93 14
МТС: +375 29 513 57 92; Velcom +375 29 644 26 05
e-mail: callegge@gmail.com
сайт: catcollege.by

catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі