У Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага распачалася ўступная кампанія

koledzУступны экзамен для абітурыентаў у 2016 г.:

27 жніўня (апошняя субота месяца) — першы тур
3 верасня (першая субота месяа) — другі тур

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

а) катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам);

б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);

в) сямейнае кансультаванне;

г) кансультаванне ў галіне залежнасцей.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.

Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць “Кансультаванне ў галіне залежнасцей” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2. Прадставіць наступныя дакументы:

  • Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
  • Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
  • 2 фотаздымкі 3×4;
  • Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • Копія пашпарта;
  • Медыцынская даведка па форме 086.

3. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Тэрмін падачы дакументаў і здачы экзамена падаецца непасрэдна перад пачаткам уступнай кампаніі.

Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам Каледжа па тэлефонах: +375 (0163) 57-93-14; +37529 513 57 92 (МТС) або праз электронную пошту: callegge@gmail.com і ўзгадніць час падачы дакументаў.

catcollege.by

для друку для друку