У катэдральным саборы Санцьяга-дэ-Кампастэла пілігрымаў чакае самае вялікае кадзіла

kadilaBotafumeiro – найбуйнейшае кадзіла свету чакае пілігрымаў у катэдральным саборы Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія). Там кожную пятніцу, падчас вячэрняй св. Імшы (як і падчас вялікіх святаў) можна ўбачыць яго «у дзеянні». Яно мае больш за метр вышынёй і важыць – разам з драўняным вуглём – каля 80 кг!

Несумненна, выгляд таго, як велізарнае кадзіла пралятае над галовамі пілігрымаў па ўсёй даўжыні катэдры, захоплівае. Таксама яно ўзбуджае лёгкія дрыжыкі эмоцый, калі перад вачыма ляціць 80-кілаграмовы сплаў бронзы, латуні і срэбра, запоўнены распаленым вугалем.

Пустое кадзіла важыць каля 50 кг. Каб яго распаліць і паказаць пілігрымам гэтае выдатнае відовішча, трэба аж 30 кг. вугалю. Тады без наступстваў і незадаволенасці можна ўзяць мабільны тэлефон і запісаць відэа, як восем мужчын, апранутых у спецыяльныя барвовыя касцюмы, прыводзяць у дзеянне механізм, сканструяваны 1604 года, каб запусціць у рух гэта вялікае кадзіла.

Калі яно ўпершыню праляцела над маёй галавой, я падумала, што яно такое вялізная, таму што хтосьці такім чынам пажадаў аддаць Богу пашану – можа, падзякаваць за ўдалае паломніцтва да труны св. Якуба, а можа, за аздараўленне сваёй сямʼі.

kadzila1 kadzila2 kadzila3

Але прычына для сканструявання botafumeiro такіх памераў – значна менш пабожная. На Camino паломнікі сюды прыбывалі ўжо ў Сярэднявеччы. Каб дабрацца да труны св. Якуба, яны часта ішлі цэлымі тыднямі і месяцамі. Сёння на паломніцкім шляху да Санцьяга дэ Кампастэла можна ледзь не на кожным кроку ўбачыць прытулкі для паломнікаў, дзе можна памыцца і адпачыць. Аднак доўгія гады ў распараджэнні пілігрымаў для штодзённай гігіены былі толькі рэкі і іншыя прыродныя вадаёмы, якія сустракаліся на шляху.

Сёння таксама і ў самім Санцьяга можна без праблем знайсці начлег – у горадзе дзейнічае некалькі хостэлаў і прыватных пансіянатаў. У Сярэднявеччы ж паломнікі начавалі прама ў кафедральным саборы. Пах прасякнутых потам і брудам цел стаў першай прычынай стварэння чагосьці такога каб палепшыць паветра ў ёй. Акрамя ладану ў кадзіла насыпалі таксама розныя травы, якія дапамагалі знішчаць бактэрыі. У тыя часы ж было нескладана выклікаць эпідэмію…

Калі і як кадзіла трапіла ў Санцьяга? Здаецца, яно там была ўжо ў XI стагоддзі. Аднак менавіта тое, якім можна захапляцца сёння, зʼявілася тут з канца XIX стагоддзя і зʼяўляецца рэканструкцыяй старажытнага, якое 300 гадоў таму падараваў храму французскі кароль Людовік ХІ. Але гістарычнае кадзіла не перажыло бурнай французскай гісторыі, яго пераплавілі салдаты Напалеона.

Сёння ж кадзіла, першапачаткова прызначанае для асвяжэння паветра, стала адным з самых захопліваючых відовішчаў, «дэсертам» для пілігрымаў пасля доўгага шляху.

Па матэрыялах Aleteia.org.
Фота з архіву Catholicnews.by.

для друку для друку