У Каталіцкім Касцёле 1 сакавіка распачаўся Вялікі пост (+відэа)

Першы дзень гэтага посту называецца Папялец.

У гэты дзень у храмах вернікам святар пасыпае галовы попелам у знак пакаяння і самаабмежавання. Попел атрымоўваецца з галінак вярбы, якія асвячаліся ў Вербную нядзелю ў мінулым годзе.

Падчас гэтага абраду святар кажа кожнаму верніку: “Пакайцеся і верце ў Евангелле” або “Прах ты і ў прах вернешся”. Гэта традыцыя прысутнічае яшчэ ў Старым Запавеце, калі чалавек у знак пакаяння і прымірэння пасыпаў галаву попелам.

Як лічыць ксёндз Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, гэты абрад мае значэнне толькі тады, калі праводзіцца ў храме. Бо важны не сам працэс пасыпання попелам, а прысутнасць чалавека ў святыні, яго гатоўнасць адкрыць сваё сэрца на Слова Божае.

Таму, лічыць святар, браць з сабой попел да дому, каб там пасыпаць ім сваіх сваякоў, не варта.

Падрыхтавалі Зміцер Лупач і Леанід Юрык

для друку для друку