З 18 кастрычніка ў Мінску распачнуцца ўнікальныя сустрэчы «Вечары для закаханых»

З 18 кастрычніка стартуюць «Вечары для закаханых» ад «Сужэнскіх Сустрэч». Месца нашай сустрэчы — архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачатак у 19.00.

Да ўдзелу ў «Вечарах» запрашаюцца ўсе пары любых веравызванняў, якія пакуль толькі сустракаюцца, альбо якія ўжо вырашылі ажаніцца, альбо якія нават пра гэта яшчэ і не думаюць.

«Вечары для закаханых» складаюцца з 9-ці ўнікальных сустрэч, якія доўжацца 2 – 2,5 гадзіны кожная і праводзяцца адзін раз на тыдзень. У сустрэчах могуць браць удзел толькі абое закаханых. Сустрэчы праводзяцца сужэнскімі парамі і святаром, удзельнікамі руху «Сужэнскія Сустрэчы».

Вечары для закаханых – падмурак для сапраўдных і трывалых адносін. Будуем шчаслівыя сем’і разам

Мы сапраўды ведаем, як цяжка стварыць сапраўдную трывалую сям’ю ў сучасным свеце. Як жа цяжка разабрацца, ці гатовыя мы стаць мужам і жонкай, ці вытрываем да канца? І як кожны з нас марыць, што менавіта яго сужэнства будзе нейкім надзвычайным, сапраўды асаблівым і бездакорным. А адносіны будуць толькі паляпшацца з цягам часу. І гэта сапраўды вялікая ласка Божая, калі так яно і будзе. Але… але для гэтага трэба трошкі папрацаваць.

Мы прапануем вам, дарагія закаханыя, сапраўды ўнікальную магчымасць (а можа і адзіны шанс!) акунуцца ў свет дыялогу і атрымаць бясцэнны інструмент пазнання адзін аднаго:

1. пачуць не толькі гукі закаханасці, але і ўнутраны свет свайго нарачонага;
2. Зразумець, чаму ён ці яна сёння поводзіць сябе ў некаторых сферах не так, як мне падабаецца;
3. падзяліцца з каханай (каханым) сабой і сваімі сапраўднымі пачуццямі;
4. узглянуць нанова на прабачэнне.

Ніякай тэорыі! Толькі шчыры досвед сямейнага і кансэкраванага жыцця, рэальныя жыццёвыя сітуацыя, унікальная методыка прадстаўлення інфармацыі і правераная десяцігодзямі праграмма курсу “Вечароў для закаханых” для вас, вашых адносін і вашай падрыхтоўкі да сапраўднага сямейнага жыцця.

Некалькі жывых сведчанняў ад удзельнікаў з мінулых «Вечароў»:

«Вялікі вам дзякуй за шчырасць і такое служэнне закаханым. Мы з каханай тут пачулі так шмат карыснага для будавання нашай будучай сям’і, што ніхто з нашага акружэння (бацькі, сябры і г.д) ніколі не адкрыў бы нам усё гэта з такога пункту гледжання».

«Як жа хочацца, каб гэтыя вечары яшчэ працягваліся. Мы тут змаглі дакрануцца да такіх пытанняў, якія раней абыходзілі бокам.. у надзеі, што неяк само сабой выправіцца. Сапраўды пленна папрацавалі над нашымі адносінамі».

«Для нас вельмі карыснай стала такая сувязь, як «свецкая сям’я – святар». Вельмі важна было чуць сведчанні з двух бакоў: як ад сужэнцаў, так і святара. Зразумелі, як многія штодзённыя пытанні выглядаюць з духоўнага пункту гледжання».

«Гэта былі шчырыя вечары з вялікай колькасцю карыснай інфармацыі. Абавязкова будзем выкарыстоўваць інструменты дыялогу ў сваёй сям’і і паглыбляць любоў і ўзаемапаразуменне. Дзіўна, што гэтая «Вечары» сапраўды падыходзяць і для католікаў, і для праваслаўных і для тых, хто не мае дачынення да хрысціянскіх традыцый».

Запісацца на «Вечары для закаханых» ад «Сужэнскіх Сустрэч» можна па тэлефонах:
+375 29 772 91 66 — Ганна Баярчук
+375 44 745 22 93 — Павел Баярчук

Тэлефануйце і будуйце сапраўды сталыя адносіны і моцныя трывалыя сем’і! 

Яшчэ ёсць месцы! Спяшайцеся запісацца!

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі