- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У касцёле Святой Барбары завяршыўся чарговы этап рамонту

[1]На працягу 2019 года, таксама як і ў мінулым годзе [2], у касцёле Святой Барбары ў Віцебску была адрамантавана паўднёвая сцяна прэзбітэрыя, фасад правай вежы да першага карніза і фрагмент фасада да першага карніза на абедзвюх вежах над дахам бочных наваў.

Гэтая частка рамонту стала магчымай дзякуючы фінансавай дапамозе польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, якое выдзеліла на рамонт 40 тысяч злотых і фінансавай падтрымцы польскай правінцыі дамініканаў, якая на гэты цэль склала 15 тысяч злотых.

А. Крыштаф Коц’ян OP