У касцёле пры Вострай Браме ў Вільні адбудзецца святая Імша на беларускай мове

З суботы 14 лістапада ў Вільні адбываюцца традыцыйныя Апекі ў гонар Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, якія праходзяць пад дэвізам Totus Tuus — «Увесь Твой».

Гэтыя словы біскупскага і папскага дэвізу святога Яна Паўла ІІ з нагоды яго 100-гадовага юбілею сёлета вызначылі тэму традыцыйных марыйных урачыстасцяў. Кожны дзень Апек прысвечаны тым ці іншым падзеям з жыцця Вялікага Папы і разважанню над яго вучэннем, поўным любові да Найсвяцейшай Панны Марыі.

У суботу 21 лістапада ў межах урачыстасцяў у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме адбудзецца святая Імша на беларускай мове для тутэйшых беларусаў і пілігрымаў з Беларусі.

Пачатак а 15-й гадзіне.

Увага! У Літве дзейнічаюць строгія санітарныя нормы ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Колькасць вернікаў, якія могуць прысутнічаць на святой Імшы ў касцёле, абмежавана.

Адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні завершацца ў нядзелю 22 лістапада.

Catholic.by

для друку для друку