У Канстанцінаве ўшанавалі святога Язафата Кунцэвіча

kanstancinava0612 лістапада 2016 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве (Глыбоцкі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць.

Нягледзячы на марознае надвор’е ў лістападзе і сцюдзёную святыню, святы Язафат сабраў на малітве шматлікіх парафіянаў, якія добра падрыхтаваліся да адпусту праз споведзь і вялікія чэргі да канфесіяналаў. Таксама да ўспаміну біскупа-мучаніка, які з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, далучылі святкаванне 21-й гадавіны пасвячэння новаадбудаванай парафіяльнай святыні.

Урачыстую святую Імшу цэлебраваў дэкан кс. Мікалай Ціхановіч з Глыбокага разам з мясцовым пробашчам кс. Антонам Лагунёнкам і яго земляком кс. Янам Пугачовым, які зараз нясе служэнне ў Германавічах. Прыбыўшы на ўрачыстасць з Дзеркаўшчыны кс. Андрэй Кулік нёс паслугу ў канфесіянале.

Падчас гаміліі кс. Ян наблізіў асобу святога апекуна і нагадаў моманты з жыцця арцыбіскупа.

Святы Язафат з’яўляецца прыкладам умілавання Касцёла і захавання яго адзінства. Часта ў сваім жыцці святы паўтараў, што прагне памерці за еднасць Касцёла і за Апостальскую Сталіцу.

Да Эўхарыстычнага стала ў працэсіі з дарамі былі прынесены чырвоная тканіна і пальмавая галінка, якія нагадваюць аб тым, што св. Язафат, прыняў мучаніцкую смерць і ахвяраваў сваё жыццё за адзінства Касцёла.

На заканчэння святкавання вернікі ўшанавалі рэліквіі святога і прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй вакол святыні.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі