У Камянецкім раёне праваслаўныя забаранілі каталікам ставіць крыж

34682EB5-364C-4C44-AB22-365F5CBBDFE3_w640_r1_s

У пасёлку Белавежскі пад Высокім на Брэстчыне адбыўся канфлікт паміж праваслаўнымі і каталікамі. Прычынай інцыдэнту стаў крыж, які адзін з вернікаў-каталікоў самастойна вырабіў і усталяваў побач з праваслаўным на ўездзе ў паселішча. 5 чэрвеня ў вясковым Доме культуры была здзейсненая спроба вырашыць канфлікт з дапамогай свецкіх уладаў.

Каталікі з пасёлка Белавежскі, якіх усяго 20 сем’яў на 2 тысячы жыхароў, не маюць сваёй капліцы і з’яўляюцца часткай парафіі ў Высокім. Пробашч высокаўскай парафіі Святой Тройцы кс. Андрэй Бародзіч кажа, што ведае, хто з вернікаў усталяваў крыж, але не назаве ўладам імя гэтага парафіяніна. Таксама святар тлумачыць, што ў крыжы маецца вялікая патрэба: напрыклад, ля яго можна маліцца падчас пахавання, каб не везці труну ў Высокае, паведамляе svaboda.org.

Галоўны апанент каталіцкага святара, настаяцель праваслаўнага храма Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы іерэй Аляксандр Сычэвіч, катэгарычна супраць з’яўлення каталіцкага крыжа: “Трэба ўлічваць, што ў нас у пасёлку больш за 90 адсоткаў – праваслаўныя. І ня трэба таптаць нашую веру нагамі. І калі зараз большасьць прагаласуе за тое, што не трэба гэты крыж у паселку, то тады прыбіраем». На думку праваслаўнага святара, спробы ўсталявання крыжа ў паселішчы, дзе няма касцёла, з’яўляецца “цыркам”, і ён гатовы дэмантаваць крыж асабіста.

Начальнік аддзела ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі Камянецкага райвыканкама Мікалай Громік паведаміў, што зварот каталікоў па дазвол на усталяванне крыжа разглядаўся каардынацыйнай радай, але тая вырашыла перакласці рашэнне канфлікта на сход жыхароў Белавежскага. У бліжэйшчы час сітуацыю будзе вывучаць камісія Камянецкага райвыканкама.

krynica.info

для друку для друку