У Калумбіі распачаўся «Тыдзень міра»

Ужо трыццаты раз запар, з 3 па 10 верасня 2017, Каталіцкі Касцёл у Калумбіі праводзіць «Тыдзень міра». Гэтая ініцыятыва нарадзілася ў 1987 годзе як знак прыналежнасці касцёла да будаўніцтва міра і прымірэння ў краіне ў няпросты гістарычны перыяд, паведамляе ўкраінская рэдакцыя Ватыканскага Радыё.

Асаблівасцю сёлетняга святкавання з’яўляецца тое, што «Тыдзень міра» супаў з Апостальскім візітам Папы Францішка і з працэсам усталявання міру, які распачаўся падпісаннем у лістападзе 2016 года адпаведных пагадненняў.

Як адзначыў Прэзідэнт Калумбійскай Біскупскай Канферэнцыі Оскар Урбіна Артэга, Святы Айцец наведае краіну, каб «уліць у сэрца калумбійцаў энтузіязм на шляху прымірэння». Іерарх узгадаў, што «свет з’яўляецца Божым дарам і заданнем адказнасці людзей».

Тыдзень пройдзе пад лозунгам: «Шматлікія крокі для міра і прымірэння». Запланавана больш за тысячу ініцыятыў на карысць міра, якія пройдуць па ўсёй краіне на працягу тыдня. Іх падрыхтоўваюць розныя інстытуты, арганізацыі, навучальныя ўстановы, якія адлюстроўваюць рэлігійную, сацыяльную, этнічную, культурную, эканамічную і палітычную разнастайнасць краіны. Іх мэтай з’яўляецца паказаць намаганні, якія тысячы людзей прыкладаюць кожны дзень, працуючы на карысць будаўніцтва міру і абарону чалавечай годнасці.

Сярод найважнейшых ініцыятыў можна вылучыць працэсію міра 6 верасня; сімвалічны акт прымірэння паміж рознымі ўдзельнікамі ўзброенага канфлікту, які будзе здзейснены 4 верасня; фотавыстаўку прысвечаную 30-гадовай гісторыі «Тыдня міру»; уручэнне Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека.

для друку для друку