У Калумбіі больш за 70 тысяч чалавек правялі акцыю ў падтрымку сям’і

kalumbija_sjamjaБольш за 70 000 чалавек прынялі ўдзел у акцыі ў падтрымку традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якая прайшла па гарадах Калумбіі 10 жніўня.

Акцыя, накіраваная супраць гендарнай ідэалогіі уладаў, была арганізавана цэрквамі і сацыяльнымі арганізацыямі Калумбіі. Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, апранутыя ў белыя кашулі і футболкі. У руках у многіх былі блакітныя і ружовыя шары, каб адзначыць адрозненні паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі.

На думку арганізатараў акцыі, гендарная ідэалогія наносіць сур’ёзную шкоду дзецям. Дзеці павінны ўсведамляць свой пол і вучыцца быць мужчынамі ці жанчынамі, хто як нарадзіўся, а не адмаўляцца ад сваёй гендарнай прыналежнасці.

«Мы не пазбавім нашых дзяцей права расці ў мудрасці і ласцы, якую Бог даў ім даў», — заявілі арганізатары.

cnl.news

для друку для друку