У Ізраілі вандалы распісалі кляштар графіці з пагрозамі

вандалыУ Іерусаліме на сценах каталіцкага кляштару ордэна бенедыктынцаў 17 студзеня невядомыя нанеслі надпісы з пагрозамі на іўрыце.

Надпісы з’явіліся на дзвярах і сценах храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы на вяршыні гары Сіён. Адна з пагрозаў у прыватнасці абвяшчала: «Смерць няверным хрысціянам — ворагам Ізраіля», паведамляе ВВС.

Гэта не першы выпадак, калі вандалы нападаюць на гэтае і іншыя абацтвы і храмы. У 2014 годзе ў гэтым жа кляштары была спаленая мэбля і крыжы, у лютым 2012 года сцены кляштару Святога Крыжа ў Іерусаліме былі таксама пакрытыя абразлівымі надпісамі.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў тое, што здарылася, злачынствам і заявіў, што вінаватыя павінны быць строга пакараныя.

У Ізраілі расце колькасць злачынстваў на глебе нянавісці, якія здзяйсняюцца габрэйскімі нацыяналістамі.

krynica.info

для друку для друку