У Ізраілі стварылі самую мініяцюрную Біблію ў свеце

Сjerusalemnanobible.comРаспрацоўка ўжо прэтэндуе на запіс у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Ізраільская кампанія Jerusalem nano Bible стварыла мікраскапічны Новы Запавет. Нана-Біблія ўяўляе сабой маленечкі квадратны чып, бок якога не перавышае 4,8 міліметра. Чып ўтрымлівае 27 кніг Новага Запавету.

Мікрасхема Бібліі выраблена з крамянёвай пласціны. Царкоўнае апавяданне напісана на грэцкай мове, памер літар у ім складае 0,18 мікрон (0,00018 міліметраў). Навукоўцы ўжо правялі аналіз вынаходкі і пацвердзілі, што тэкст належыць да Новага Запавету. У глабальных планах кампаніі выпусціць падобную копію Старога Запавету.

jerusalemnanobible.com

«Наша мэта — дасягнуць масавай вытворчасці, каб наш прадукт з’явіўся ў кішэні кожнага чалавека», — распавёў кіраўнік аддзела маркетынгу і продажаў кампаніі.

Спецыяліст упэўнены, такія маленечкія Бібліі ўяўляюць будучыню ў ювелірнай індустрыі — чып можа папросту змясціцца ў кулон, гадзіннік або іншыя вырабы.

Нагадаем, зараз рэкордам Кнігі Гінеса лічыцца Біблія індыйскага прафесара, які ў 2011 годзе стварыў кнігу памерам 2,8*3,4*1 см.

Корреспондент.net

для друку для друку