У Івянцы адбудуцца евангелізацыйныя рэкалекцыі

15У Івянцы з 15 па 23 жніўня  адбудуцца евангелізацыйныя рэкалекцыі,  мэтай якіх з’яўляецца паглыбленне катэхетычных ведаў і прыйсце да больш блізкай сустрэчы з асобай Езуса Хрыста. Сем дзён рэкалекцый будуць прысвечаны наступным тэмам:

I Дзень — Бог любіць мяне. Разбурэнне ілжывага, фальшывага вобраза Бога. Адкрыццё  Бога як Айца, поўнага любові.

II Дзень — Грэх аддзяляе мяне ад Бога. Прабачэнне і ўнутранае аздараўленне. Паказ наступстваў граху. Знаёмства са сваімі недахопамі.

III Дзень – Я патрабую Збаўцу. Аб’яўленне Езуса як адзінага Пана і Збаўцы свету і кожнага чалавека.

IV Дзень — Я хачу паверыць у Бога і навярнуцца. Прыход  да асабістага акту веры, да пераканання, што Езус  можа змяніць маё жыццё. Знаёмства і асабістая сустрэча з Езусам, паглыбленне ўзаемаадносінаў з Ім.

V Дзень — Марыя — мая маці. Адкрыццё ўзаемаадносінаў з Марыяй.

VI Дзень — Езус пасылае да мяне Святога Духа. Ўзбуджэнне жадання мець перш за ўсё Духа Святога.

VII Дзень — Мне патрэбны Касцёл. Паглыбленне ведаў аб жыцці Касцёла.

Штодзённая праграма на рэкалекцыях будзе выглядаць  наступным чынам:

700 — Пад’ём

730 — Малітва і Гадзінкі да  Найсвяцейшай Марыі Панны

800 — Сняданне, дзяжурства

930 — Школа спеваў

1030 – Св. Імша, Анёл Панскі

1200 — Медытацыя (прыкладна 30 хвілін)

1245 — Абед

1500 — Вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя

1600 — Сустрэча ў групах

1800 — Вячэра

1900 — Вясёлы вечар

2000 — Уводзіны ў малітву і Адарацыя (Ружанец)

— Святая цішыня (Sacrum silentium)

— 30 хвілін пасля заканчэння малітвы выключаецца свет.

Важным момантам рэкалекцый будзе евангелізацыя па дамах. Групы па 3 чалавекі пойдуць, каб падзяліцца асабістым перажываннем спаткання з Богам і пладамі перажытых рэкалекцый. Узрост удзельнікаў: 14 — 35 гадоў. Удзельнікі будуць дзяліцца  на группы ў адпаведнасці з узростам.

Пасля рэкалекцый плануецца пастанная фармацыя  ўдзельнікаў:  сустрэчы ў групах у сваіх парафіях (матэрыялы на гэтыя сустрэчы  аніматар групы будзе  атрымліваць кожны тыдзень па электроннай пошце); пастырскія канвенцыі; асабісты ўдзел у доме на працягу цэлага тыдня.

Праз евангелізацыйныя рэкалекцыі  арганізатары хочуць дасягнуць двух мэтаў. Мэта бліжэйшая была паказначана на пачатку, а мэта больш аддаленая  заключаецца ў падрыхтоўцы ўдзельнікаў да выхаду на  шлях фармацыі  ў школе новай евангелізацыі Беззаганнай, які будзе працягвацца тры гады.

Удзельнікаў просяць мець:

  • Святое Пісанне (Стары і Новы Запавет)
  • Ружанец,
  • нататнік і ручку,
  • ліхтарык і спальнік.

Для ўдзелу ў жнівеньскіх рэкалекцыях няма вызначанай аплаты, за ахвяру арганізатары будуць удзячныя.

Жадаючых прыняць удзеў у евангелізацыйных рэкалекцыях просім тэлефанаваць: +375298889782 (айцец Павел) , альбо выслаць свае дадзеныя (Імя, Прозвішча, дата нараджэння, нумар тэлефона і парафія) на электронны адрас: br.pawelromanczuk@gmail.com.

Айцец Павел М. Раманчук OFM Conv

для друку для друку