У італьянскіх Альпах ужо выбіраюць елку на Божае Нараджэнне для Ватыкана

Нягледзячы на ​​тое, што да свята Божага Нараджэння яшчэ далёка, падрыхтоўка елкі, якая будзе стаяць на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, ужо пачалася. Елка, якая будзе стаяць каля ясляў, на гэты раз паходзіць з парку ў Даламітах, з правінцыі Пардэнонэ (Італія).

Дрэва, якое павінна выбраць рэгіянальная Лясная ахова ў супрацоўніцтве з Ватыканам, павінна адпавядаць пэўным умовам.

Яно не можа перавышаць 30 метраў і павінна быць з паляны з выдатнымі ўмовамі для росту, якія таксама забяспечваюць лепшую сіметрыю разгалінавання. Для правінцыі Пардэнонэ стаць часткай старажытнай традыцыі падрыхтоўкі святочных елак у Ватыкане – гэта крыніца гонару.

На канферэнцыі, якая прадстаўляла гэты праект, паведамілі таксама, што прадпрымальніцкія супольнасці адправяць у Ватыкан яшчэ 50 дадатковых дрэў. Сімвалічная колькасць адпавядае 50 муніцыпалітэтам, размешчаным на тэрыторыі Пардэнонэ, і 50-й гадавіне з дня заснавання правінцыі, якую будуць адзначаць у гэтым годзе. Елкі будуць стаяць, сярод іншага, у музеях Ватыкана, доме св. Марты і офісах розных дыкастэрый.

credo са спасылкай на KAI

для друку для друку