У Італіі біскуп адкрыў у сваім доме прытулак для бедных

Ілюстрацыйнае фота

Біскуп Дуглас Рэгатэры з дыяцэзіі Чэзэна-Сарсіна на паўночным усходзе Італіі адкрыў свой дом для бяздомных. Ён падрыхтаваў пакой, у якім размешчана чатырнаццаць ложкаў.

Заставацца ў доме, у адрозненне ад іншых устаноў такога тыпу, тут можна неабмежаваны час. На сёння ў прытулку пражывае жанчына з двума дзецьмі і адзін чалавек з Малі.

Неабходную дапамогу ў гэтай справе аказваюць валанцёры з супольнасці святога Яна XXIII. Як кажа яе старшыня Джавані Паола Рамонда, усе вельмі ўдзячныя біскупу за гэты канкрэтны прыклад Касцёла, які выходзіць і працягвае руку тым, хто жыве ў нястачы.

Бедныя ў доме, дзе сапраўды жыве біскуп, – дадае ён, – гэта незвычайнае відовішча, якое дапамагае нам, хрысціянам, зноў адкрыць для сябе прыгажосць Касцёла, які нясе надзею. Чалавецтва, якое не мае ў сваім сэрцы міласэрнасці, асуджана на страту сябе ў эгаізме і страху перад іншымі.

Vatican News

для друку для друку