У Італіі адбыўся фестываль святынь, пабудаваных з каласкоў

Свята, якое мае назву «Festa del Covo», адзначаюць як падзяку за плён зямлі. Гісторыя фэсту бярэ свой пачатак з 1939 года. На ўрачыстасць прывозяць пабудаваныя з каласоў мадэлі святынь і базылік з усяго свету.

У гэтым годзе асаблівым экспанатам стала мадэль Марыяцкай базылікі ў Кракаве. Ва ўрачыстасць Маці Божай Чэнстахоўскай, 26 жніўня, гэтая мадэль будзе прадстаўлена і ў Кракаве.

Святкаванне «Festa del Covo» адбылося 5 жніўня 2018 года ў Кампавалло (частка камуны Азіма, правінцыя Анкона).

Па вуліцах горада прайшла працэсія, у якой дэманстравалі мадэлі храмаў з выстаў, якія праходзілі ў папярэднія гады. Некалькі прэстыжных будынкаў, складзеных з хлеба, зараз знаходзяцца ў розных частках свету як прадстаўнікі рэгіёну Азіма. Іншыя мадэлі захоўваюцца на месцы.

Мадэль Марыяцкай базылікі ў Кракаве пабудавана з 2 мільёнаў каласкоў. Стварэнне такога нетыповага шэдэўра заняло 8 месяцаў. Мадэль мае 5,4 м у вышыню і 2,25 м у шырыню. Важыць 1,8 тоны. Пасля яе прадстаўлення ў Кракаве мадэль перавязуць на Campus Misericordiae, дзе адбываліся фінальныя падзеі Сусветных дзён моладзі-2016.

Падчас цэнтральных урачыстасцяў «Festa del Covo» ў Азіма бургомістр Вялічкі (Польшча) Артур Козьол атрымаў узнагароду «Залаты колас» з рук бургамістра Азіма Сымона Пун’ялоні. Такая ўзнагарода прызначана за супрацоўніцтва і ўклад у арганізацыю СДМ у Кракаве-2016. Падобную ўзнагароду, ужо ў Кракаве, уручаць кардыналу Станіславу Дзівішу, за яго шматгадовую паслугу бліз Папы Яна Паўла II і з нагоды 40-годдзя яго пантыфікату.

У гэтым годзе свята «Festa del Covo» было прысвечана святому Яну Паўлу II – «Папе надзеі». Сам Папа Вайтыла наведваў гэтае свята тройчы: у 1983-м, 1994-м і 1996 гадах.

Па матэрыялах credo.pro

Фота: Festa del Covo

пераклад Catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі