У іспанскі санктуарый дастаўлены абраз Маці Божай Будслаўскай

ispanija_ abrazПершую ікону з Беларусі прывезлі ў Тарэсьюдад католікі з Гомеля.

У дні фэсту ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе каталіцкая сям’я з Гомеля ўдзельнічала ў святкаванні 40-годдзя вядомага іспанскага санктуарыя Божай Маці ў Тарэсьюдад, даставіўшы сюды Будслаўскі абраз.

Тут таксама праходзіла сустрэча каталіцкіх сем’яў з Літвы, Расіі, Харватыі і Беларусі.

У санктуарыі знаходзіцца галерэя, у якой размешчаны дзесяткі статуй і абразоў Божай Маці, прывезеных з многіх краін свету.

Упершыню ў Тарэсьюдад быў дастаўлены абраз з Беларусі — Маці Божай Будслаўскай, які таксама змясцілі ў галерэі.

ispanija_ abraz_4

Напярэдадні беларуская ікона разам з абразамі Найсвяцейшай Панны Марыі з Расіі, Літвы і Харватыі была выстаўлена каля алтара святыні падчас урачыстай малітвы на Ружанцы.

ispanija_ abraz_3

katolik-gomel.by

для друку для друку