У Іспаніі забілі святара і выкралі абраз Маці Божай

IMG_2572У іспанскім мястэчку Віланова дос Інфантэс знойдзены забітым 77-гадовы каталіцкі святар Адольфа Энрыкес.

13 сакавіка паліцыя выявіла яго мёртвым ў стозе сена з наяўнасцю слядоў гвалтоўнай смерці. Святар служыў у парафіі 45 гадоў.

Адначасова быў выяўлены крадзеж абраза Багародзіцы «Панны Крышталя»,  шанаванага з XVII стагоддзя — самай маленькай ў свеце выявы Маці Божай.

Віланова дос Іфантэс — мястэчка з насельніцтвам 250 чалавек, вядомае свяцілішчам, у якім знаходзўся выкрадзены абраз.

Крыніца. Info.

для друку для друку