У інтэрнэце з’явіўся фільм пра св. Станіслава Папчынскага

papczynskiУ грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі ўшанавалі новага святога Каталіцкага Касцёла — Станіслава Папчынскага.

Пачынаючы з дня кананізацы ў Рыме заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў айца Станіслава Папчынскага (5 чэрвеня 2016 года) у некаторых грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі прайшлі малітоўныя ўспаміны гэтага новага святога Касцёла.

Малітоўную эстафету пачалі парафіі ў Івацэвічах і Лідзе, пазней далучыліся наступныя парафіі. Як руплівага душпастыра, выхавальніка моладзі і апекуна сем’яў узгадалі св. Станіслава ў Полацку, на завяршэнне ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі.

Была добрая нагода ўзгадаць працу марыянаў на беларускіх землях яшчэ да 1875 г., асабліва ў парафіі Воўпе (сёння Гродзенская дыяцэзія).

Добрай дапамогай, каб пазнаць новага святога, з’яўляецца даступны ў інтэрнэце фільм Сяргея Раюнца (ініцыятыва маладых беларускіх католікаў з нагоды кананізацыі): “Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі. Святы Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў”. (Студыя КАЙРОС 2016).

svjazep.org

для друку для друку