У Ходараўцы маліліся за супакой душаў ахвяраў ІІ Сусветнай вайны

hodarauka1Ва ўрочышчы Ходараўка (Докшыцкі раён) 7 лістапада ксёндз Раман Мурзіч, пробашч парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве, і вернікі з навакольных вёсак маліліся на месцы пахавання ахвяраў нацызму.

Ксёндз Мурзіч аб’явіў у нядзелю ў касцёле, што а 13 гадзіне ў Ходараўцы будзе Імша за супакой душаў забітых. Аднак з прычыны кепскага надвор’я Імшы не было, ксёндз толькі памаліўся і акрапіў магілы асвечанай вадой.

Вернікаў сабралася дзевяць чалавек. Большасць прыйшлі пешшу з вёскі Сітцы, гэта чатыры кіламетры ад Ходараўкі.

27-29 чэрвеня 1944 года нацысты расcтралялі ў Ходараўцы каля васьмісот чалавек — 200 італьянскіх ваеннапалонных і 600 мірных жыхароў-беларусаў. У 1992 годзе за італьянскія сродкі там пабудавалі мемарыяльны комплекс.

hodarauka3

Westki.info

Фота Кастуся Шыталя

для друку для друку