- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У Харватыі біскуп трапіў у аварыю напярэдадні свайго пасвячэння

[1]Ватыканскі дыпламат арцыбіскуп-намінант Антэ Ёзіч, якога Папа Францішак некалькі тыдняў таму прызначыў Апостальскім нунцыем у Кот д’Івуары, атрымаў цяжкія пашкоджанні ў аўтамабільнай аварыі ў сваёй роднай Харватыі.

Харвацкія СМІ паведамілі, што вечарам 7 красавіка 2019 года ў тунэлі непадалёк ад Спліту 52-гадовы іерарх урэзаўся «у лоб» з аўтамабілем, які ехаў насустрач. Кіроўца таго аўтамабіля памёр на месцы, а цяжка параненага арцыбіскупа-намінанта перавезлі ў шпіталь і там прааперавалі.

Стан яго здароўя стабільны, хоць і ў далейшым крытычны, паведамляе на сайце архідыяцэзіі Спліту яе прадстаўнік.

Арцыбіскуп-намінант Антэ Ёзіч дагэтуль працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі, Расіі і на Філіпінах. Апошнія гады правёў у студыйнай місіі Апостальскай Сталіцы па пытаннях Кітая, з цэнтрам у Ганконгу.

1 мая гэтага года Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал П’етра Паралін павінен быў здзейсніць абрад пасвячэння ў сан арцыбіскупа яго роднай архідыяцэзіі Спліт.

Пераклад з Credo.pro [2]