У Харватыі з’явіцца найбольшая статуя Марыі ў свеце

У харвацкім горадзе Прымошцен працягваюцца работы па ўзвядзенні найбольшай у свеце статуі Марыі. Фігура Маці Божай з Ларэта будзе мець вышыню 17 метраў.

«Гэты праект унікальны не толькі ў Харватыі, але і за яе межамі», — адзначаюць у муніцыпалітэце Прымошцен. — «Ён стаў аб’ектам шырокай зацікаўленасці і прызнання і атрымаў бласлаўленне Апостальскай Сталіцы і папы Францішка».

Статую Маці Божай узводзяць на ўзбярэжжы горнага горада, размешчанага на адлегласці каля 30 кіламетраў ад мясцовасці Шыбенік. Прымошцен славіцца сваімі вінаграднікамі і пляжамі, а цяпер будзе мець найбольшую постаць Марыі, паведамляе catholicnews.org.ua са спасылкай на CNA .

Жыхары горада маюць асаблівую павагу да Маці Божай з Ларэта. Кожны год у яе гонар 9-10 мая яны праводзяць святочныя ўрачыстасці.

Як адзначаюць праекціроўшчыкі, у ясны дзень статую Марыі можна будзе ўбачыць нават з процілеглага ўзбярэжжа Італіі. Пакуль дакладная дата завяршэння праекта невядома, аднак у муніцыпалітэце паведамляюць, што праект ужо на фінальнай стадыі.

для друку для друку