У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для юнакоў

З 12 па 14 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму: «Калі хочаш Мяне наследаваць, то бяры свой крыж на кожны дзень і ідзі са Мною збаўляць свет».

Юнакі ад 14 гадоў, а асабліва міністранты, запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб запытацца ў сябе ў сэрцы: «Да чаго мяне кліча Бог?»

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. Пра ўдзел у рэкалекцыях неабходна паведаміць да 9 красавіка.

Адказны — кс. Андрэй Лішко: +375 29 744 99 61

Запіс па тэлефоне: +375 152 62 22 22

Пачатак рэкалекцый — 12 красавіка ў 17.00

З сабой трэба мець Святое Пісанне і комжу, а таксама добры настрой.

grodnensis.by

для друку для друку