У гродзенскай семінарыі прайшлі «запусты» перад Вялікім постам

Немагчыма ўявіць штодзённае жыццё семінарыстаў без арганізацыі час ад часу мерапрыемстваў, якія перажываюцца з усмешкай на тварах і садзейнічаюць будаванню братэрскай супольнасці ў духу сапраўднай хрысціянскай любові.

13 лютага навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сабраліся ў актавай зале імя Яна Паўла II, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам Вялікага посту на так званых “запустах”.

Творчы вечар выдаўся для семінарыйнай супольнасці незвычайна радасным і забаўным. Кожны жадаючы мог праявіць на ім свае здольнасці ў выкананні розных па стылі знакамітых песняў і танцаў.

Арганізатары спадзяюцца, што гэтае мерапрыемства пакінула пасля сябе безліч незабыўных эмоцый і ўспамінаў і паспрыяла аднаўленню духоўных сіл навучэнцаў, каб свядома ўвайсці ў выключна важны час навяртання і перамены жыцця.

Яўген Амасёнак, семінарыст, grodnensis.by

для друку для друку