У Гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў

rekolekcyi dla unakoyЗ 2 па 4 студзеня 2015 года падчас зімовых канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання.

Запрашаем міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз спытаць самога сябе – “Да чаго ж мяне кліча БОГ”.

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі а таксама ўзбагаціць свае веды адносна Праўдаў Веры і малітвы.

Запісацца можна да 31 снежня.

Адказны за рэкалекцыі кс. Валерый Быкоўскі

Кантактны нумар:  +37529 695 24 69 (velcom)

тэл. семінарыі:  77-02-34.

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ.

grodnensis.by

для друку для друку