У Гродне ўзгадалі трагедыю ў Хатыні

Каля сотні гродзенцаў прыйшлі 22 сакавіка ў парк Жылібера на мітынг-рэквіем «Скрозь час чутны стогны званоў» прысвечаны 75-годдзю Хатынскай трагедыі. На памятным мерапрыемстве сярод каталіцкага духавенства прысутнічаў ксёндз Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.

22 сакавіка споўнілася роўна 75 гадоў з дня трагедыі ў беларускай вёсцы Хатынь. Яна была знішчана фашысцкімі карнікамі ўвесну 1943 года.

Сёння, кажучы Хатынь, мы ўяўляем сотні знішчаных беларускіх вёсак. Толькі ў Гродзенскай вобласці было спалена 111 населеных пунктаў, з іх 33 разам з усімі жыхарамі. Самая вялікая вёска — Княжаводцы ў Мастоўскім раёне. Там па розных дадзеных загінула ад 700 да 900 мірных жыхароў.

hrodna.life

для друку для друку