У Гродне праходзіць выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста»

img_2681У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста», якая прысвечана ролі анёлаў у жыцці чалавека.

У экспазіцыі прадстаўлены скульптуры XVII-XVIII стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама працы сучасных майстроў і іх крэатыўны погляд на анёльскую тэматыку.

На выставе прысутнічаюць маленькія скульптуры «пуці» (мн.лік, адз.лік — пута; ад лац. «хлопчык») — выявы хлопчыкаў, звычайна крылатых, якія сфармаваліся ў антычным мастацтве. У раннехрысціянскай культуры пуці з’яўляліся правобразамі анёлаў і ўвасабленнем бязвіннасці.

Выстава змяшчае яшчэ шмат займальных экспанатаў, у тым ліку серыю абразоў з арханёламі Габрыэлем, Міхалам, выявай Святой Тройцы і інш.

Дэманстрацыя экспазіцыі будзе працягвацца да 16 лютага. Музей працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30).

grodnensis.by

для друку для друку