З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія працуюць у семінарыі.
Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі.
Падчас гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай жанчыны ў справе падрыхтоўкі семінарыста і падзякаваў ім за тое, што сваёй мацярынскай цеплынёй, шчодрасцю і любоўю яны ствараюць сапраўдную сямейную ўтульнасць.
Семінарыйная супольнасць віншуе ўсіх жанчын і жадае няспынна ўзрастаць у прагненні наследаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў веры і ахвярнасці Богу, а таксама ўсведамляць каштоўнасць свайго жыццёвага паклікання.
