У Гродне на перадабортных кансультацыях жанчынам будуць паказваць эмбрыёны

7a1589d718acf05c7fa28f1a2f94aedaГродзенскія медыкі, якія займаюцца перадабортным кансультаваннем, а таксама вядуць прафілактычныя лекцыі ў моладзевых аўдыторыях, у якасці навочнага дапаможніка будуць выкарыстоўваць мадэлі 12-тыднёвых эмбрыёнаў.

Пра гэта 30 сакавіка паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Наталля Антановіч.

Мадэлі эмбрыёнаў зробленыя з мяккага латэкса ў натуральную велічыню. Партыю са ста такіх эмбрыёнаў гродзенскім жаночым кансультацыям перадалі Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля» і грамадскае аб’яднанне «Радзіма», дзеючае пры Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Лекары спадзяюцца, што неабходнасць патрымаць у руках мадэль эмбрыёна на перадабортной кансультацыі апынецца для многіх жанчын станоўчым стрэсам, які спыніць іх у жаданні перапыніць цяжарнасць.

grodnensis.by

для друку для друку