У Гродне адзначылі імяніны кс. біскупа Юзафа Станеўскага

19 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі ўспамін св. Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апякуна Касцёла і ўсіх працуючых людзей, а таксама нябеснага заступніка кс. біскупа Юзафа Станеўскага.

dsc_0069
У гэты асаблівы для кс. біскупа дзень на св. Імшы маліліся, каб Бог праз заступніцтва святога апякуна, які карпатліва і сумленна працаваў у Назарэце на працягу многіх гадоў для ўтрымання сваёй Сям’і, запаліў біскупа Юзафа падобнай руплівасцю ў выкананні штодзённых абавязкаў.

dsc_0025

Прысутныя прасілі, каб Госпад дапамог біскупу ў будаўніцтве сапраўднай хрысціянскай супольнасці, якая б заўсёды жыла паводле прыкладу св. Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.

для друку для друку