У Гродне адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі (+праграма)

З 29 красавіка па 1 мая 2018 года пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі, якая будзе спалучаная з 25 Дыяцэзіяльнымі Гродзенскімі Днямі Моладзі.

Сустрэча будзе прымеркаваная да Году Моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Гэта будзе таксама наша сумеснае свята маладосці і сведчання, пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай для Пана Езуса і Марыі маладых людзей, якія шчырым сэрцам жадаюць верыць Богу і сустракацца разам.

Вельмі спадзяюся, што многія з вас заплануюць свой час, каб быць на гэтай сустрэчы.

Праграма III Cустрэчы Каталіцкай Моладзі Беларусі (Гродна –Дзевятоўка, вул. Курчатава 41):

Пакліканыя з Марыяй!
(«Не бойся Марыя, бо знайшла Ты Ласку ў Пана» Лк 1,30)

29 красавіка — нядзеля:

15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў;
18.00 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
19.00 – святая Імша;
20.00 – вячэра (пры касцёле);
21.00 – канцэрт (музычны гурт AVE, ВДС-Гродна);
22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях.

30 красавіка — панядзелак:

9.00 – ранішнія малітвы у касцёле;
10.30 – катэхеза ў катэхезах. Размова і дыскусія ў 8 групах на тэму — Пакліканыя з Марыяй: 1) да любові; 2) да адвагі; 3) да надзеі; 4) да служэння; 5) да радасці; 6) да даверу; 7) да сведчання; 8) да трываласці;
11.00 – вынікі катэхез;
12.00 – святая Імша;
13.30 – абед;
15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.45 – прэзентацыя моладзі 4 дыяцэзій Беларусі на тэму: Па прыкладу Марыі не баяцца давяраць сваё жыццё Богу (15 хвілін для кожнай дыяцэзіі). Размова з біскупамі. Адказы на пытанні;
18.00 – вячэра (пры касцёле);
19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт Споведзі;
21.00 – канцэрт (музычны гурт — CROSSWAY, Баранавічы);
22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях.

1 мая -аўторак:

9.30 – ранішнія малітвы (Гродна — Катэдральны касцёл);
9.45 – святая Імша;
11.00 – канцэрт праслаўлення (музычны гурт -PILIGRIMS (Пілігрымы), Смаргонь). Заканчэнне.

Умовы ўдзелу:

  • узрост ад 16 гадоў (для малодшых за 16 гадоў абавязковы пісьмовы дазвол бацькоў і старэйшы апякун);
  • рэлігійны намер удзелу;
  • прызначаны пробашчам адказны за кожную групу (некалькі адказных за вялікую групу);
  • дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт);
  • з сабой мець сродкі гігіены, рэкамендаваныя лекі, кубак, лыжку і міску, дыванок і спальнік;
  • асабісты ўзнос 5 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі).

Паведаміць аб удзеле групы і колькасці ўдзельнікаў патрэбна да 21 красавіка. Найлепш даслаць персанальны спіс групы.

Неабходна паведаміць аб дакладнай колькасці хлопцаў і дзяўчат у кожнай групе. Усе ўдзельнікі будуць размешчаны ў гродзенскіх сем’ях.

Без заяўкі наконт групы і колькасці ўдзельнікаў, дасланай да 21 красавіка, нельга будзе запланаваць начлегі і харчаванне.

Заяўку аб удзеле дасылаць на электронную пошту: bdm.grodno2018@gmail.com
або на нумар тэлефона праз Viber: +375 29 534 40 97 (айцы рэдэмптарысты)

Прыезд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (да чыг. вакзала Гродна). На аўтобусным і чыгуначным вакзалах валанцёры падкажуць, як лепш даехаць да касцёла.

Усе, хто прыязджае заказнымі аўтобусамі, будуць мець магчымасць прыпаркавацца на паркінгу магазіна «Еўраопт».

Ад’езд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (з чыг. вакзала Гродна).

Па розных пытаннях звяртацца да кс. Антонія Грэмзы:
тэл.: 0152 74 00 73;
маб. тэл.: 8 029 632 43 73 (VELCOM); 8 029 286 31 78 (МТС)
e-mail: gremantos@gmail.com

для друку для друку