У Гомелі паслядоўніцы Маці Тэрэзы спадзяюцца на пакліканне сястры з Беларусі

У Гомелі паслядоўніцы святой Тэрэзы, – Маці Тэрэзы, – каталіцкія манахіні, якія працуюць у Доме міласэрнасці з беспрытульнымі,мараць аб тым, каб да іх далучылася сястра мяцовага паходжання, – беларуска.

Манахіняў – чальцоў Кангрэгацыі, заснаванай знакамітай святой Тэрэзай з Калькуты, можна адрозніць па бела-блакітным хабіце.

Адна з іх, Джулі Клэр з Індыі, раней служыла ў Сібіры і Арменіі. «Мы не выбіраем месца службы. Адпраўляемся туды, куды пашлюць», – распавяла яна газеце “Звязда”.

«Молімся, каб Бог паслаў нам сястру з Беларусі. Чаму такіх дагэтуль такой няма? Напэўна, мала хто гатовы да цяжкасцяў, што сустракаюцца на шляху паслядоўніц маці Тэрэзы”, – дадае сястра.
Усе пяць сясцёр жывуць у адным пакоі, адпачынак атрымліваюць раз на 10 гадоў. Яны дапамагюць людзям, якія з розных абставінаў апынуліся на вуліцы, – забяспечваюць іх мінімумам ежы і вопраткі, таксама лекамі.

“Я спрабавала паступіць да дамініканак, была ўпэўненая, што пайду да іх. Але Гасподзь паклікаў у іншы ордэн”, – распавядае сястра Рамана Марыя, якая склала вечныя абяцанні 25 гадоў таму, раней служыла ў Індыі, Грузіі, Арменіі, Фінляндыі.

Пяць разоў на тыдзень манахіні ладзяць для гарадскіх беспрытульных абеды, па пятніцах – лазню, займаюцца ўладкаваннем у дамы састарэлых ці ў шпіталі сястрынскага дагляду.
Людзей, якія п’юць, але згодныя лячыцца, сёстры выпраўляцюь у профільныя шпіталі ў Маскву ці ў Санкт-Пецярбург – гэта танней, чым у Мінск.

Яшчэ адзін аб’ект клопату – бедныя сем’і. Раз на месяц ім раздаюць прадуктовыя наборы. У студзені такую дапамогу атрымалі 180 гомельскіх сем’яў.

“У некаторых дзеці такія галодныя. Прыйшлі неяк сям’ю наведаць, а хлопчык пытаецца: калі прадукты дадуць? Кажу, што праз два тыдні. «Так доўга чакаць?» А я разумею, што ў іх ежы зусім ніякай няма”, – апавядае сястра Рамана Марыя.

Манахіні рэгулярна наведваюць сем’і, якім дапамагаюць, каб прадухіліць сітуацыі, калі атрыманыя крупы бацькі мяняюць на алкаголь.

Час пражывання ў Доме міласэрнасці неабмежаваны, – адзін чалавек месціцца тут больш за тры гады, чакае сваёй чаргі ў Дом састарэлых. Умова – не ўжываць алкаголь.

krynica.info

для друку для друку