У Гомелі пабудавалі каталіцкую капліцу і заклалі падмурак касцёла

У Савецкім раёне Гомеля, на месцы будаўніцтва каталіцкага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узведзена часовая капліца.

Хутка пройдзе яе асвячэнне, і мясцовыя католікі змогуць збірацца тут на св. Імшу, каб не дабірацца праз увесь горад да пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай. Адначасова працягваюцца працы па ўзвядзенню новага каталіцкага храма — будаўнікі завяршаюць заліццё падмурка.

Нагадаем, касцёл з’явіцца на скрыжаванні вуліцы Аб’язной і праспекта Рэчыцкага, на ўездзе ў Гомель з боку Рэчыцы.

выгляд капліцы ўнутры

Фінансаванне працаў ажыццяўляецца выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў і спонсарскай дапамогі.

Касцёл спраектаваны ў псеўдагатычным стылі, выцягнуты дагары і мае 30-метровыя вежы, паколькі побач знаходзяцца шматпавярховыя дамы, якія б закрывалі б сабой невысокі храм.

Цікава, што краевугольны камень новага касцёла ў Гомелі блаславіў Папа Рымскі Францішак.

Katolik.life

для друку для друку