У гомельскім касцёле з’явілася новая фрэска

gomel_freskaУ гомельскім каталіцкім храме з’явілася новая фрэска, якая ўпрыгожыла сцяну класа для правядзення сустрэч і літургій на першым паверсе ў апсідзе.

Карціна адлюстроўвае Евангельскую сцэну сустрэчы вучняў з уваскрэслым Езусам Хрыстом, які ўвайшоў праз зачыненыя дзверы ў той час, калі вучні маліліся разам.

Фрэска з’яўляецца рэпрадукцыяй карціны іспанскага мастака і іканапісца Кіка Аргуэлья — аднаго з заснавальнікаў і лідара Нэакатэхуменальнага шляху, руху ў Каталіцкім Касцёле.

Нагадаем, асноўная зала для правядзення набажэнстваў у храме ўпрыгожана фрэскамі італьянскага іканапісца Фабіа Нанэса.

katolik-gomel.by

для друку для друку